Сайт «Альянса «Зялёная Беларусь» уключылі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Рэдакцыя Reform.news · 29 верасня 2026, 08:07
https://reform.news/be/sajt-aljansa-zjaljonaja-belarus-ukljuchyli-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala/Міністэрства інфармацыі зноў папоўніла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У яго ўключаны сайт «некамерцыйнай арганізацыі «Альянс «Зялёная Беларусь» з прыкметамі праявы экстрэмізму» (belarusgreen.vision). Рашэнне аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі сайта «экстрэмісцкай» прыняў суд Ленінскага раёна Магілёва 23 верасня.
Акрамя таго, у спіс трапілі:
- Telegram-канал «Нацыянальны Фронт» і аднайменны акаўнт у Instagram,
- акаўнт у TikTok «ЗЕЛЁНКА»,
- акаўнты ў Instagram «aktybin_vtb» і «laskatuchi».
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
