Кіраўнікі некалькіх раёнаў мяняюцца ў Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 28 верасня 2026, 12:06
https://reform.news/be/kira-niki-nekalkih-rajona-mjanjajucca-belarusi/Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуры старшынь дзясятка раённых адміністрацый.
Як паведамілі ў яго прэс-службе, пасады старшынь райвыканкамаў зоймуць:
- Ірына Дубавец — Гарадоцкага райвыканкама,
- Віталь Карталеўскі — Талачынскага райвыканкама,
- Дзмітрый Сасіновіч — Клецкага райвыканкама,
- Іван Дамашэвіч — Капыльскага райвыканкама,
- Жанна Алішэвіч — Любанскага райвыканкама,
- Віталь Платун — Слуцкага райвыканкама,
- Аляксандр Праташчык — Старадарожскага райвыканкама,
- Аляксандр Анжэнка — Клімавіцкага райвыканкама.
Новым кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёна горада Мінска стане Мікалай Строк.
Адміністрацыю Першамайскага раёна сталіцы ўзначаліць Аляксандр Драгун.
