Reform.news

Каардынацыйная рада стварае Камісію па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

Рэдакцыя Reform.news · 25 верасня 2026, 12:30

https://reform.news/be/kaardynacyjnaja-rada-stvarae-kamisiju-pa-rassledavanni-zlachynstva-rjezhymu-lukashjenki/

Каардынацыйная рада на агульным пасяджэнні прыняла рашэнне стварыць Камісію па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі.

Ініцыятарамі стварэння камісіі выступілі фракцыі «Кааліцыя Латушкі і Рух „За Свабоду“», «Хопіць баяцца», Блок беларускіх палітвязняў «Беларусы дзеяння», рух «Воля».

Кіраўніком камісіі стаў Аляксандр Ракіцкі, яго намеснікам — Міхаіл Кірылюк.

«Камісія будзе займацца зборам, фіксацыяй і захоўваннем доказаў, дакументаваннем фактаў злачынстваў і іх абставінаў, а таксама падрыхтоўкай матэрыялаў і рэкамендацый для будучых механізмаў пераходнага правасуддзя», — патлумачылі у КР.

Адзначаецца, што камісія будзе працаваць на прынцыпах права, незалежнасці, непрадузятасці і аб’ектыўнасці. Падкрэслена, што яна не з’яўляецца судом і не прымае рашэнняў аб вінаватасці. Канчатковую ацэнку доказам павінен даваць кампетэнтны суд.

Рэклама

Пакінуць адказ