МУС праводзіць праверку баявой гатоўнасці ў Гомелі
Рэдакцыя Reform.news · 23 верасня 2026, 09:19
https://reform.news/be/mus-pravodzic-praverku-bajavoj-gato-nasci-gomeli/У Гомельскай вобласці сёння пройдуць комплексныя камандна-штабныя вучэнні па праверцы гатоўнасці падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў да дзеянняў у асаблівых умовах. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
У аўторак у горадзе адбыўся першы этап вучэнняў. Былі прааналізаваныя розныя сцэнарыі развіцця аператыўнай абстаноўкі і адпрацаваныя алгарытмы рэагавання на іх. Кіравалі вучэннямі першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка, намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
Сёння ў Гомелі праходзіць актыўная фаза вучэнняў. Да 18:00 у горадзе будзе абмежаваны рух, а таксама спыненне транспартных сродкаў:
- на вул. Камунараў ад вул. Кірава да вул. Савецкай;
- уезд у арку дома 18 па вул. Савецкай (пад’езд да паліклінікі МУС);
- уезд у двор дома 18 па вул. Сялянскай;
- часткова абмежаваны рух і ўезд на тэрыторыю паркоўкі гасцініцы “Сож”.
У МУС папярэдзілі, што магчыма перамяшчэнне спецыяльнай і ваеннай тэхнікі.
“Адзін з этапаў вучэнняў адбудзецца ў Добрушы па вул. Чыгуначнай, 1. Паблізу аб’екта могуць быць чутныя гукі выбухаў і стрэлаў. Хвалявацца не варта!” — дадалі ў прэс-службе ведамства.
