Reform.news

Абвешчаныя пераможцы конкурсу «Вольнае слова» 2026 года

Рэдакцыя Reform.news · 18 верасня 2026, 17:28

https://reform.news/be/abveshchanyja-peramozhcy-konkursu-volnae-slova-2026-goda/

Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) абвясціла лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова» 2026 года.

Работы ацэньваліся ў намінацыях: «Інфармацыйныя жанры», «Аналітычныя жанры», «Мастацкія і публіцыстычныя жанры» і «Расследаванне».

Пераможцы ў намінацыі «Інфармацыйныя жанры»:

  • першае месца: Міраслава Льнянко, «Зеркало», «Мяркую, пытанне па Украіне і Крыме для Статкевіча не стаяла». Вялікае інтэрв‘ю «Люстэрка» з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім;
  • другое месца: Рая Эшба, «Наша Ніва», «Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі;
  • трэцяе месца: Руслан Кулевіч, MOST, і Аляксей Шота, Hrodna.life, «Я шчасліўчык па жыцці». 100 гадоў таму дзед Эндру быў прэзідэнтам Гродна, а сёння 86-гадовы ўнук па крупінках узнаўляе гісторыю сям‘і:
  • відэа: Аляксандр Івулін, «ЧестнОК-LIVE» за матэрыял «Івулін раскапаў усё пра Васіля Быкава: вярнуў Шагала, дапамагаў Алексіевіч, стаў ворагам Лукашэнкі».

Пераможцы ў намінацыі «Аналітычныя жанры»:

  • першае месца: Марк Дзюба, «Салідарнасць», «5 год таму адкрылі БелАЭС: што абяцалі беларусам і што яны атрымалі ў рэальнасці?»;
  • другое месца: Кірыл Папаратнікаў, «Зеркало», «Мы прачыталі найгоршы падручнік гісторыі Беларусі, які можна сабе ўявіць. Гэта не перабольшанне — гаворка ідзе пра новую рэдакцыю»;
  • трэцяе месца: Таццяна Гендэль і Ганна Валынец, 1BY.GREEN, «Аднойчы я зняў гэта на відэа». Чаму ў калгасах каровы дохнуць ад холаду і голаду»;
  • трэцяе месца: Дзмітрый Нікалаевіч, «Позірк», цыкл «Правалы Лукашэнкі»;
  • відэа: Наста Роўда і Вольга Лойка, «ТОК | TALK».

Пераможцы ў намінацыі «Расследаванне»:

  • першае месца: Яна Міцкевіч і Марына Дульнева, рэдактар Станіслаў Івашкевіч, Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ), «Тэхналогіі для Apple і для войска РФ: падвойныя стандарты групы беларускіх кампаній»;
  • другое месца: Андрэй Шаўлюга, «Радыё Свабода», «Сакрэтныя базы Лукашэнкі. Мапа вайсковых аб‘ектаў у Беларусі»;
  • трэцяе месца: Аляксей Гуліцкі, «БЮРО», «Макавая “крыша”. Як беларускія сілавікі гадамі “крышавалі” наркагандляроў і дзякуючы каму пазбеглі адказнасці».

Пераможцы ў намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры»:

  • першае месца: Мікола Бугай, «Наша Ніва», «Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата»;
  • другое месца: Кацярына Сельдзярэева, «Салідарнасць», цыкл «Дзённік вайны»;
  • трэцяе месца: Ігар Карней, «Радыё Свабода», «Жоўтыя біркі. Ігар Карней пра палітвязняў у Беларусі»;
  • відэа: «Еўрарадыё» за матэрыял «Настаўнік года РБ збегла з краіны пасля даносу. Гісторыя Таццяны Крапіневіч».
Рэклама

Пакінуць адказ