Дэлегацыю беларускіх дэмсіл створаць у Паўночнай радзе
Рэдакцыя Reform.news · 18 верасня 2026, 09:52
https://reform.news/be/djelegacyju-belaruskih-djemsil-stvorac-u-pa-nochnaj-radze/Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл атрымаюць афіцыйны голас у Паўночнай радзе, міжпарламенцкай арганізацыі, якая аб’ядноўвае Данію, Ісландыю, Фінляндыю, Нарвегію і Швецыю. Пра гэта паведамілі ў Офісе Ціханоўскай.
“Стварэнне дэлегацыі азначае фармалізацыю адносін паміж дэмакратычнай Беларуссю і Паўночнай радай. Новы фармат працы шмат у чым нагадвае мадэль супрацоўніцтва з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы, дзе ў дэмакратычных сіл таксама ёсць дэлегацыя”, — пракаментавалі ў Офісе.
Цяпер беларуская дэлегацыя атрымае магчымасць удзельнічаць у сесіях Паўночнай рады, наўпрост даносіць беларускі парадак дня да парламентарыяў паўночных краін, уплываць на выпрацоўку рашэнняў у сферы бяспекі, правоў чалавека, адукацыі, сацыяльнай палітыкі, падтрымкі грамадзянскай супольнасці.
У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай, АПК, Каардынацыйнай рады, палітычных партый і экспертнай супольнасці, якія будуць самастойна вызначаць сваіх дэлегатаў перад кожнай сесіяй.
