Прэм’ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам 16 верасня і заявіў, што ўзаемадзеянне ЗША з Беларуссю дапамагло дамагчыся зніжэння напружанасці ў рэгіёне.
«Я сустрэўся са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Трампа Джонам Коўлам і падзякаваў яму за дыпламатычнае ўзаемадзеянне ЗША з Беларуссю. Яно дапамагло дамагчыся вызвалення палітвязняў, а таксама паспрыяла зніжэнню гібрыдных пагроз і напружанасці ў рэгіёне. Урад Літвы падтрымлівае гэтыя намаганні ЗША», — заявіў Сінкявічус.
Нагадаем, Джон Коўл быў у Беларусі 15-16 верасня. У выніку яго перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам былі вызваленыя 25 беларускіх палітвязняў. Іх прывезлі з Беларусі ў Польшчу. У адказ на вызваленне ЗША здымаюць санкцыі з «Лакафарбы» і «Беллеспаперапрама». Таксама Коўл заявіў, што вызваленне палітвязняў і зняцце санкцый працягнуцца.
