Reform.news

Пасажырскі цягнік сышоў з рэек у Польшчы пасля сутыкнення з грузавіком

Рэдакцыя Reform.news · 9 верасня 2026, 13:59

https://reform.news/be/pasazhyrski-cjagnik-sysho-z-rjeek-u-polshchy-paslja-sutyknennja-z-gruzavikom/

У Польшчы сышоў з рэек цягнік Intercity, які ехаў са Шчэціна ў Люблін.

Каля 11:25 побач з населеным пунктам Сакольнікі Сухе цягнік сутыкнуўся з грузавіком, які заехаў на пераезд. У выніку лакаматыў перакуліўся, а вагоны пасажырскага саставу сышлі з рэек.

Паведамляецца пра 20 пацярпелых, чацвёра з іх у цяжкім стане. Гэта кіроўца грузавіка, машыніст і двое пасажыраў. Усяго ў цягніку знаходзіліся каля 120 пасажыраў.

Фота: PLK SA
Фота: PLK SA
Рэклама

Пакінуць адказ