Reform.news

Мінсельгасхарч назваў прамежкавы вынік уборачнай

Рэдакцыя Reform.news · 31 жніўня 2026, 10:38

https://reform.news/be/minselgasharch-nazva-pramezhkavy-vynik-uborachnaj/

Беларускія аграрыі ўбралі 99% плошчаў пад збожжавымі, зернебабовымі і рапсам. Пра гэта сёння паведамілі ў Мінсельгасхарчы.

Агульны намалот збожжавых і рапсу склаў 9,095 млн т. Трэба яшчэ ўбраць кукурузу на зерне, якая можа даць да 2 млн т збожжа.

Як паведамілі ў МСГХ, у рамках дзяржзаказу пастаўлена 624 тыс. т збожжа, або 94% ад плана.

Рэклама

Пакінуць адказ