Reform.news

28-гадовага грамадзяніна Літвы ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў» у Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 28 жніўня 2026, 17:39

https://reform.news/be/28-gadovaga-gramadzjanina-litvy-nesli-spis-jekstrjemista-u-belarusi/

МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 12 чалавек.

Сярод іх – 28-гадовы грамадзянін Літвы Дэвід Мядзведзеў (Дэвідас Станулявічус), які, як пазначана, адбывае пакаранне па ч. 1 арт. 361-4 КК (“Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”). У маі на дзяржТБ выйшаў прапагандысцкі сюжэт з ім, дзе яго называлі “літоўскім кантрабандыстам”. Заяўлялася, што Мядзведзеў нарадзіўся і вырас у Вільнюсе, пасля школы адслужыў у арміі, паступіў ва ўніверсітэт. Затым кінуў вучобу і пайшоў працаваць у грузаперавозкі, “паралельна займаўся кантрабандай”.

Таксама ў спіс трапілі Мікіта Кузікаў, Дзмітрый Зобачаў, Дзмітрый Кардаш, Мікалай Раманоўскі, Мікіта Міхадзюк, Ярамір Пуціцкі, Святлана Дэўдэра, Віктар Гурын, Андрэй Кузянкоў, Жанна Каваленка і Дзяніс Надтачэеў.

Цяпер у «экстрэмісцкім» спісе 6836 прозвішчаў.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

Рэклама

Пакінуць адказ