Два беларусы і ўкраінец працавалі на вытворчасці мефедрону ў Польшчы
Рэдакцыя Reform.news · 27 жніўня 2026, 12:27
https://reform.news/be/dva-belarusy-i-krainec-pracavali-na-vytvorchasci-mefedronu-polshchy/У Польшчы ліквідавалі наркалабараторыю па вытворчасці мефедрону. Затрыманыя два грамадзяніны Беларусі і адзін украінец, паведамляе Цэнтральнае следчае бюро польскай паліцыі.
Аперацыя прайшла на мінулым тыдні ў Дэмбіцкім павеце Падкарпацкага ваяводства. У лабараторыі знайшлі больш за 28 кг гатовага мефедрону.
Затрыманыя тры чалавекі — грамадзяне Беларусі 31 і 37 гадоў і 24-гадовы грамадзянін Украіны. Ім выстаўлены абвінавачанні ў вытворчасці наркотыкаў. Усіх траіх змясцілі пад варту.




