Reform.news

Румынія знішчыла марскі дрон у раёне газавай платформы

Рэдакцыя Reform.news · 20 жніўня 2026, 14:40

https://reform.news/be/rumynija-znishchyla-marski-dron-u-rajone-gazavaj-platformy/

Сёння румынскі знішчальнік знішчыў марскі дрон. Ён дрэйфаваў у раёне марской газавай платформы Neptun Alpha у выключнай эканамічнай зоне Румыніі. Пра гэта паведаміла Мінабароны краіны.

Паведамленне пра прысутнасць марскога беспілотніка, які дрэйфаваў, паступіла ад камерцыйнага судна каля 6:28 сёння раніцай.

У паветра былі паднятыя два знішчальнікі F-16 ВПС Румыніі. Яны выявілі дрон. Адзін з самалётаў расстраляў яго з гарматы.

Да месца здарэння было накіравана судна берагавой аховы з сапёрамі.

На інцыдэнт адрэагавала кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

“Пачалася эскалацыя пагроз, якая дэстабілізуе нашых грамадзян і імкнецца раскалоць наш Саюз. Гэта гібрыдная вайна. Асноватворная місія нашага Саюза — захаванне міру. Сёння гэта таксама азначае наяўнасць патэнцыялу для стрымлівання правакацый і агрэсіі”, – адзначыла яна.

Рэклама

Пакінуць адказ