Reform.news

Мінфін размясціў усе доларавыя аблігацыі, выпушчаныя сёлета

Рэдакцыя Reform.news · 10 жніўня 2026, 11:49

https://reform.news/be/minfin-razmjasci-use-dolaravyja-abligacyi-vypushchanyja-sjoleta/

Міністэрства фінансаў завяршыла размяшчэнне ўсіх выпускаў доларавых аблігацый, эмітаваных сёлета.

У першым квартале міністэрства пачало размяшчэнне 357-га і 362-га выпускаў доларавых аблігацый. Аб’ём кожнага з выпускаў складаў 50 млн долараў. Стаўка па іх была ўстаноўлена ў памеры 2,9% гадавых. Выпускі адрозніваліся тэрмінамі пагашэння.

З вясны яны знаходзіліся ў сістэме БВФБ. На працягу некалькіх месяцаў попыту на каштоўныя паперы не было, аднак у канцы ліпеня і пачатку жніўня абодва выпускі былі давыкуплены ўдзельнікамі рынку.

Рэклама

Пакінуць адказ