Reform.news

Дзяўчынка-падлетак ледзь не патанула, заблытаўшыся ў гарлачыках у Гомелі

Рэдакцыя Reform.news · 8 жніўня 2026, 12:07

https://reform.news/be/dzja-chynka-padletak-ledz-ne-patanula-zablyta-shysja-garlachykah-u-gomeli/

У Гомелі ледзь не патанулі 13-гадовая дзяўчынка і мужчына, які кінуўся яе ратаваць.

Увечары 7 жніўня дзяўчынка плавала ў Сожы на набярэжнай. Заблытаўшыся ў гарлачыках, яна пачала тануць. Гэта ўбачыў мужчына 1972 года нараджэння. Ён паплыў на дапамогу і таксама пачаў тануць.

Абодвух выратавалі супрацоўнікі АСВОД, паведамляе МНС.

Рэклама

Пакінуць адказ