Беларусь набыла ў Расіі шакаладу на 72 млн долараў
Рэдакцыя Reform.news · 5 жніўня 2026, 13:56
https://reform.news/be/belarus-nabyla-rasii-shakaladu-na-72-mln-dolara/Беларусь стала другім імпарцёрам шакаладу з Расіі. Пра гэта паведамілі ў расійскім цэнтры «Аграэкспарт».
Усяго ў першым паўгоддзі расійскія кандытары экспартавалі шакаладных вырабаў на 400 млн долараў.
Больш за ўсё іх закупіў Казахстан — на суму 124 млн долараў. Беларусь займае другое месца ў рэйтынгу спажыўцоў. Аб’ём паставак у нашу краіну вырас на 32% — да 72 млн долараў.
