Reform.news

Спёка да +40°С і навальніцы. Сіноптыкі абвясцілі чырвонае і аранжавае папярэджанні

Рэдакцыя Reform.news · 3 жніўня 2026, 12:05

https://reform.news/be/spjoka-da-40-s-i-navalnicy-sinoptyki-abvjascili-chyrvonae-i-aranzhavae-papjarjedzhanni/

Беларусь у бліжэйшыя дні накрые хваля спёкі. Сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі. Яшчэ адно папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі выдадзена з-за навальніц.

«Удзень 4 жніўня (аўторак) па поўдні рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +35… +36°. Удзень 5 жніўня (серада) на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +34°, месцамі, а па поўдні ў многіх раёнах +35… +38°. Удзень 6 жніўня (чацвер) у многіх раёнах рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +35… +40°, месцамі +30… +34°», — гаворыцца ў папярэджанні з чырвоным узроўнем небяспекі.

Другое папярэджанне выдадзена на аўторак, 4 жніўня. На захадзе Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с.

Рэклама

Пакінуць адказ