Першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска памёр у 48 гадоў
Рэдакцыя Reform.news · 31 ліпеня 2026, 10:50
https://reform.news/be/pershy-namesnik-nachalnika-partyzanskaga-ruus-minska-pamjor-u-48-gado/Палкоўнік міліцыі Аляксандр Іосіфавіч Буцько памёр на 49-м годзе жыцця, паведамляе ведамасная газета “На страже”.
Буцько займаў пасаду першага намесніка начальніка Партызанскага РУУС Мінска — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі.
“Кіраўніцтва і калектыў ГУУС Мінгарвыканкама, Партызанскага РУУС, тэрытарыяльных падраздзяленняў смуткуюць у сувязі са смерцю таварыша і выказваюць шчырыя спачуванні яго родным і блізкім”, — гаворыцца ў паведамленні.
