Reform.news

Беларуса, які знаходзіўся ў вышуку ў Літве, затрымалі па дарозе ў Іспанію праз «Мядзінінкай»

Рэдакцыя Reform.news · 23 ліпеня 2026, 10:07

https://reform.news/be/belarusa-jaki-znahodzi-sja-vyshuku-litve-zatrymali-pa-daroze-ispaniju-praz-mjadzininkaj/

Літоўскія памежнікі ў пункце пропуску «Мядзінінкай» затрымалі 41-гадовага грамадзяніна Беларусі, які ў якасці пасажыра ехаў на аўтамабілі Kia Carnival з кыргызскімі нумарамі.

Падчас пашпартнага кантролю высветлілася, што мужчына быў абвешчаны ў вышук літоўскай паліцыяй яшчэ ў красавіку 2020 года. Ён не адбыў пакаранне ў выглядзе арышту, прызначанае літоўскім судом. Тэрмін даўнасці па гэтым рашэнні заканчваўся ў студзені 2030 года.

Як паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, мужчына меў дазвол на жыхарства ў краіне ў перыяд з лістапада 2013 года па снежань 2015 года. Цяпер жа ў яго ёсць іспанскі від на жыхарства.

Таксама высветлілася, што грамадзянін Беларусі абвешчаны ў вышук не толькі літоўскай, але і французскай паліцыяй.

Памежнікі затрымалі мужчыну, а пасля перадалі яго паліцыі.

Рэклама

Пакінуць адказ