Reform.news

Літва накіравала другую групу памежнікаў на дапамогу Латвіі

Рэдакцыя Reform.news · 13 ліпеня 2026, 09:41

https://reform.news/be/litva-nakiravala-druguju-grupu-pamezhnika-na-dapamogu-latvii/

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы накіравала другую групу памежнікаў на дапамогу калегам з Латвіі.

Дзевяць літоўскіх памежнікаў, у тым ліку два кінолагі са службовымі сабакамі, з 15 ліпеня будуць несці службу ў Латвіі. Цяпер сваю кадэнцыю завяршае першая група літоўцаў.

“Літоўскія памежнікі, каардынуючы свае дзеянні з латвійскімі калегамі, працягнуць памежны кантроль, прадухіленне нелегальнай міграцыі з Беларусі і іншыя мерапрыемствы па ахове мяжы на найбольш праблемных участках мяжы гэтай краіны з Беларуссю”, — гаворыцца ў паведамленні.

Рэклама

Пакінуць адказ