Reform.news

Пасольства Беларусі адкрыецца ў М’янме

Рэдакцыя Reform.news · 3 ліпеня 2026, 11:34

https://reform.news/be/pasolstva-belarusi-adkryecca-m-janme/

Пасольства Беларусі адкрыецца ў горадзе Нейп’іда, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Адкрыццё плануецца да 1 лістапада 2026 года.

«Дакумент распрацаваны з мэтай рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых з М’янмай на найвышэйшым узроўні», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і М’янмай устаноўлены 22 верасня 1999 года.

Нагадаем, напярэдадні ў М’янме пабываў Аляксандр Лукашэнка. Ён сустрэўся з прэзідэнтам М’янмы Мін Аўн Хлайнам ў фармаце «сам-насам» і прапанаваў суразмоўцу даць старт «новай ступені развіцця адносін».

Акрамя М’янмы Аляксандр Лукашэнка падчас «працяглай камандзіроўкі» паспеў пабываць у Расіі, Кітаі і Інданезіі.

Рэклама

Пакінуць адказ