У варшаўскай прасторы MIT Space прайшла аднадзённая выстава Кацярыны Пашкевіч «Памяць месца»
Reform.news · 27 чэрвеня 2026, 16:35
https://reform.news/be/u-varsha-skaj-prastory-mit-space-prajshla-adnadzjonnaja-vystava-kacjaryny-pashkevich-pamjac-mesca/Выстава твораў Кацярыны Пашкевіч працавала толькі адзін дзень у варшаўскай прасторы MIT Space.

Праект «Памяць месца» – пра ўзаемадзеянне трох герояў: чалавека, разбуранай архітэктуры і пейзажу. Аўтарцы хацелася прасачыць іх адносіны ва ўсёй паўнаце, знайсці адпаведныя ім метафары і паказаць розныя эмоцыі, якія ўзнікаюць у гэтым узаемадзеянні: страх, адчувальнасць, боль, цікаўнасць. «Я адчуваю, што прастора можа стаць для мяне не толькі нямым сведкам, а паўнавартасным удзельнікам гэтага досведу», – піша аўтарка ў анатацыі.

Цьютарам праекта з’яўляецца польская мастачка Дамініка Кавыня. Куратаркамі – Дар’я і Таццяна Пушко.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
