Пацярпелыя ў Бранскай вобласці беларусы ўжо знаходзяцца на тэрыторыі краіны
Рэдакцыя Reform.news · 18 чэрвеня 2026, 11:58
https://reform.news/be/pacjarpelyja-branskaj-voblasci-belarusy-zho-znahodzjacca-na-tjerytoryi-krainy/Пацярпелыя ў выніку атакі на аўтобус з беларусамі ў Бранскай вобласці ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Іх вязуць у беларускія медыцынскія ўстановы.
Эвакуацыя пацярпелых была распачатая сёння. Пяцярых дзяцей прыме РНПЦ дзіцячай хірургіі, дарослага пацыента шпіталізуюць у Галоўны ваенны медыцынскі клінічны цэнтр № 432 Узброеных сіл.
Нагадаем, аўтобус з беларускімі дзецьмі, якія накіроўваліся на адпачынак у расійскі Геленджык, 17 чэрвеня быў атакаваны, як мяркуецца, беспілотнікам у Бранскай вобласці Расіі. У выніку загінула жанчына, якая суправаджала групу, восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі раненні. Масква заяўляе, што аўтобус быў атакаваны ўкраінскім дронам, Кіеў адхіляе гэтыя абвінавачанні і называе тое, што адбылося, інфармацыйнай правакацыяй.
