Reform.news

Лукашэнка даручыў КДК і МУС праверыць спартыўныя клубы

Рэдакцыя Reform.news · 16 чэрвеня 2026, 15:03

https://reform.news/be/lukashjenka-daruchy-kdk-i-mus-praveryc-sparty-nyja-kluby/

Аляксандр Лукашэнка адправіў міліцыю і дзяржкантроль правяраць спартыўныя клубы. Пра гэта расказала па выніках сённяшняй нарады віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч.

Да гэтага, паводле яе слоў, КДК правяраў ЗАТ “Хакейны клуб “Дынама-Мінск”.

“У выніку праверкі было дакладзена пра шэраг сур’ёзных недахопаў, якія не застаюцца без увагі кіраўніка дзяржавы. У гэтай сувязі было даручана Камітэту дзяржаўнага кантролю і Міністэрству ўнутраных спраў праверыць у цэлым спартыўныя клубы ў нашай краіне.

Для таго, каб сродкі, якія накіроўваюцца на спорт, сродкі дзяржаўнай падтрымкі (гэта значыць мэтавыя сродкі) ішлі на спорт, а не на нейкія іншыя патрэбы, не звязаныя са спортам, у тым ліку для задавальнення нейкіх гаспадарчых патрэб”, — патлумачыла Пяткевіч.

Рэклама

Пакінуць адказ