Уначы была парушана работа аэрапорта Вільні з-за метэазондаў кантрабандыстаў
Рэдакцыя Reform.news · 8 чэрвеня 2026, 08:11
https://reform.news/be/unachy-byla-parushana-rabota-ajeraporta-vilni-z-za-metjeazonda-kantrabandysta/Сёння ўначы работа аэрапорта Вільні зноў была парушана. Абмежаванні руху ў паветранай прасторы былі ўведзеныя ў 1:18 з-за адзнак на радарах, якія адпавядалі метэазондам. Работу аэрапорта аднавілі ў 4:00.
Абмежаванні закранулі пяць рэйсаў і 453 пасажыры. Чатыры рэйсы былі перанакіраваныя ў іншыя аэрапорты, у тым ліку два ў Коўна, адзін рэйс быў адменены.
Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па кіраванні крызісамі Вільмантас Віткаўскас паведаміў, што мінулай ноччу ў Віленскім і Шальчынінкскім раёнах на радарах было выяўлена пяць адзнак метэазондаў кантрабандыстаў. Паводле яго слоў, траекторыі руху метэазондаў перасякалі траекторыю заходу на пасадку самалётаў у аэрапорце літоўскай сталіцы, паведамляе LRT. Вядуцца пошукі паветраных шароў на зямлі.
Папярэдні раз аэрапорт Вільні закрывалі з-за метэазондаў у маі.
