Reform.news

Пяці польскім святарам і манаху адмовілі ў падаўжэнні дазволаў на служэнне ў Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 20 мая 2026, 16:35

https://reform.news/be/pjaci-polskim-svjataram-i-manahu-admovili-pada-zhjenni-dazvola-na-sluzhjenne-belarusi/

Пяці каталіцкім святарам і манаху Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія маюць польскае грамадзянства, адмовілі ў падаўжэнні дазволаў на служэнне ў Беларусі, піша «Хрысціянская візія».

Паводле інфармацыі рэсурсу, у служэнні адмоўлена:

  • пробашчу парафіі святога Аляксея ў Івянцы айцу Леху Баханэку;
  • дэкану Стаўбцоўскага дэканата і пробашчу парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Налібаках ксяндзу-каноніку Мар’яну Шэршэню;
  • дэкану Мядзельскага дэканата і пробашчу парафіі святога Мікалая ў Свіры ксяндзу-каноніку Багуславу Маджэеўскаму;
  • пробашчу парафіі святога Андрэя Апостала ў Нарачы айцу Паўлу Ляліту;
  • пробашчу парафіі святога Францішка ў Салігорску айцу Сабяславу Тамалу;
  • капуцыну, які служыў у парафіі святога Казіміра ў Маладзечне, брату Войцеху Урублеўскаму.

Усе яны працавалі ў Беларусі шмат гадоў. Айцец Лех Баханэк служыць у Івянцы з 2000 года — больш за 25 гадоў. За гэты час ён рэалізоўваў праекты па працы з моладдзю і заснаваў «Музычную майстэрню». 10 гадоў таму, у 2016 годзе, яму ўжо адмаўлялі ў падаўжэнні дазволу, аднак пасля агалоскі ўлады адмянілі рашэнне і выдалі новы дазвол.

Гэта ўжо трэці падобны выпадак. Раней у падаўжэнні дазволаў было адмоўлена тром польскім святарам Віцебскай дыяцэзіі і двум святарам Пінскай дыяцэзіі.

Рэклама

Пакінуць адказ