Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны пракаментаваў атаку на Маскву і папярэдзіў Лукашэнку
Рэдакцыя Reform.news · 17 мая 2026, 11:19
https://reform.news/be/kamandujuchy-silami-bespilotnyh-sistjem-ukrainy-prakamentava-ataku-na-maskvu-i-papjarjedzi-lukashjenku/Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзяр» Броўдзі пракаментаваў маштабную атаку на Маскву і Падмаскоўе і зноў папярэдзіў Аляксандра Лукашэнку.
«Масква адгэтуль ніколі не спіць. Версія 17.05, шанцы зраўняліся: ануляваны аднабаковы абанемент спакойнага жыцця на Патрыках і наваколлі», — напісаў ён у Facebook.
«Юстас — Аляксу Рыгоравічу: важна, як увайсці ў патрэбную размову, але яшчэ важнейшае мастацтва выйсця з яе. Лукашэску, прыглядайся да перспектыў», — дадаў ён.
Нагадаем, напярэдадні Броўдзі таксама звярнуўся да Лукашэнкі з жорсткім папярэджаннем у сувязі з выкарыстаннем беларускай паветранай прасторы для атак на Украіну.
«Трэк наступны: калідор для забойцаў = саўдзел = расплата», — напісаў камандуючы.
