Метэазонд з цыгарэтамі прыляцеў у Каўнас
Рэдакцыя Reform.news · 13 мая 2026, 11:41
https://reform.news/be/metjeazond-z-cygarjetami-pryljace-u-ka-nas/У ноч з 12 на 13 мая ў Каўнасе прызямліўся метэазонд. Да яго былі прымацаваныя скрынкі з 9 тысячамі пачкаў беларускіх цыгарэт, паведамляе Delfi.
З-за метэазондаў, якія ляцяць з Беларусі, ноччу часова не працаваў аэрапорт Вільнюса. Адзін рэйс быў перанакіраваны ў іншы аэрапорт, яшчэ адзін — скасаваны.
