Лукашэнка ўзгадніў адказнага за кадравую палітыку ў сваёй адміністрацыі
Рэдакцыя Reform.news · 12 мая 2026, 13:57
https://reform.news/be/lukashjenka-zgadni-adkaznaga-za-kadravuju-palityku-svajoj-administracyi/Аляксандр Лукашэнка сёння ўзгадніў прызначэнне начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі сваёй адміністрацыі. Ім стане Аляксандр Шундрык.
Трэба адзначыць, што прэс-служба Лукашэнкі рэдка паведамляе пра прызначэнні ў яго адміністрацыі чыноўнікаў рангам ніжэй за намесніка кіраўніка.
У чэрвені 2024 года Шундрыку была абвешчана падзяка. Тады ён быў начальнікам упраўлення рэгіянальнай палітыкі адміністрацыі Лукашэнкі.
