Reform.news

Былых палітвязняў выклікаюць на «прафілактычныя гутаркі» ў Гомелі

Рэдакцыя Reform.news · 6 мая 2026, 15:20

https://reform.news/be/bylyh-palitvjaznja-vyklikajuc-na-prafilaktychnyja-gutarki-gomeli/

У Гомелі былых палітычных зняволеных выклікаюць у РАУС на «прафілактычныя гутаркі», піша «Гомельская вясна».

«Гутаркі» часта праводзяць асобы ў цывільным, якія не прадстаўляюцца. Экс-палітвязняў пытаюцца пра асабістыя перакананні і асабістае жыццё: як чалавек галасаваў, як ставіцца да дзейнай улады, ці не трымае крыўды, ці атрымлівае дапамогу з-за мяжы, ці ёсць сваякі ў іншых краінах.

«Гутаркі» часта праводзяць асобы ў цывільным, якія не прадстаўляюцца. Напрыканцы размовы экс-палітвязняў просяць распісацца, што «прафілактычная гутарка» была праведзена, паведамляюць праваабаронцы.

Рэклама

Пакінуць адказ