Ціханоўская абмеркавала пытанні бяспекі з Сібігам і Рутэ
Рэдакцыя Reform.news · 4 мая 2026, 12:24
https://reform.news/be/cihano-skaja-abmerkavala-pytanni-bjaspeki-z-sibigam-i-rutje/Святлана Ціханоўская на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване абмеркавала пытанні бяспекі з генсекам НАТА Маркам Рутэ і міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам. Сустрэчы адбыліся на палях саміту.
“У неспакойныя часы лідарства азначае аб’яднанне краін, умацаванне адзінства і засяроджанне на самым важным. Бяспечная Еўропа павінна ўключаць у сябе свабодную Беларусь, якая спрыяе стабільнасці і міру”, – напісала яна ў сетцы Х пра сустрэчу з Рутэ.
Падчас размовы з кіраўніком МЗС Украіны былі закрануты патэнцыйныя пагрозы і рызыкі з боку рэжыму Лукашэнкі.
“Мы абмеркавалі пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі, уключаючы нарошчванне ваеннай магутнасці, якія ствараюць новыя рызыкі для бяспекі Украіны і Еўропы.
Мы павінны працягваць аказваць ціск на рэжым і не дапусціць ператварэння Беларусі ў ваенны фарпост”, – адзначыла Ціханоўская.
