Reform.news

Сітуацыя ў Грузіі не лепшая — Ціханоўская

Рэдакцыя Reform.news · 1 мая 2026, 13:04

https://reform.news/be/situacyja-gruzii-ne-lepshaja-cihano-skaja/

Беларускія дэмсілы не маюць магчымасці ў сённяшняй сітуацыі весці перамовы з грузінскімі ўладамі аб прызнанні пратэрмінаваных дакументаў. Пра гэта распавяла Святлана Ціханоўская, адказваючы на пытанні журналістаў на палях Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету.

“Насамрэч у Грузіі сітуацыя не лепшая. Няма ў нас магчымасці зараз пры цяперашніх абставінах дамаўляцца з уладамі Грузіі пра нейкія крокі па прызнанні пратэрмінаваных пашпартоў ці па выдачы пашпартоў замежніка.

Але калі ў людзей такая ўжо цяжкая сітуацыя, то працуем з нашымі замежнымі партнёрамі, з Польшчай, Літвой, каб людзей эвакуяваць, калі, напрыклад, там нешта пагражае”, – сказала яна.

Рэклама

Пакінуць адказ