Памёр экс-палітвязень Раман Раманаў
Рэдакцыя Reform.news · 28 красавіка 2026, 16:14
https://reform.news/be/pamjor-jeks-palitvjazen-raman-ramana/Менш чым праз год пасля вызвалення памёр былы палітвязень Раман Раманаў, паведаміў у Facebook экс-палітвязень журналіст Дзмітрый Семчанка.
«Не стала Ромы Раманава. Годны чалавек, які любіў Беларусь. За свае перакананні ён заплаціў дорага. Разам з ім мы праходзілі праз Воўчыя норы. Рома выйшаў у мінулым жніўні. Ён заўжды прапускаў усё праз сэрца, і вось яно не вытрымала. Яго мама засталася адна. Ён так за яе хваляваўся. Не хацеў, каб ехала на спатканне, бо да схаванай у лесе зоны вельмі цяжка дабірацца. І вось толькі паспела сустрэць сына, як сёння зноў з ім развітваецца – цяпер ужо назаўсёды», — напісаў Семчанка.
У снежні 2023 года Раманава прысудзілі да двух гадоў калоніі паводле артыкулаў аб абразе Лукашэнкі і абразе прадстаўніка ўлады. Ён выйшаў на волю ў жніўні 2025 года.
