Офіс Ціханоўскай анансаваў мерапрыемствы да 40-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы
Рэдакцыя Reform.news · 20 красавіка 2026, 09:41
https://reform.news/be/ofis-cihano-skaj-anansava-merapryemstvy-da-40-j-gadaviny-charnobylskaj-katastrofy/Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў спіс мерапрыемстваў, якія беларусы свету арганізуюць да 40-й гадавіны аварыі на ЧАЭС.
Традыцыйны “Чарнобыльскі шлях” у гэтым годзе пройдзе ў Варшаве 26 красавіка. Беларусы збяруцца ў цэнтры польскай сталіцы каля помніка Каперніку ў 14:00.
У Вільнюсе на плошчы Вінцаса Кудзіркі 26 красавіка адбудзецца мітынг і канцэрт. Пачатак у 13:00.
У Беластоку “Чарнобыльскі шлях” таксама пройдзе 26 красавіка. Пачатак у скверы Вольнай Беларусі ў 17:00.
Пералік мерапрыемстваў таксама ўключае шматлікія сустрэчы, дабрачынныя мерапрыемствы, прэзентацыі і дыскусіі. Яны адбудуцца не толькі ў Варшаве і Вільнюсе, але і ў Цюрыху, Капенгагене, Нью-Ёрку, Празе.
