Reform.news

World Aquatics дазволіла беларускім спартсменам выступаць пад дзяржаўным сцягам і гімнам

Рэдакцыя Reform.news · 13 красавіка 2026, 15:37

https://reform.news/be/world-aquatics-dazvolila-belaruskim-spartsmenam-vystupac-pad-dzjarzha-nym-scjagam-i-gimnam/

World Aquatics (Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту) аднавіла поўныя членскія правы Беларусі і Расіі і дазволіла беларускім і расійскім спартсменам выступаць пад дзяржаўнымі сцягамі сваіх краін.

«Дарослыя спартсмены з беларускай або расійскай спартыўнай нацыянальнасцю будуць дапушчаны да ўдзелу ў спаборніцтвах World Aquatics на тых жа ўмовах, што і іх сапернікі, якія прадстаўляюць іншыя спартыўныя нацыянальнасці, — з выкарыстаннем сваёй формы, сцягоў і гімнаў», — гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

Раней World Aquatics дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у юнацкіх спаборніцтвах на агульных умовах.

Кіраўнік арганізацыі Хусейн Аль Мусаллам заявіў, што спаборніцтвы павінны заставацца месцамі, дзе спартсмены ўсіх нацыянальнасцяў збіраюцца для мірнага саперніцтва.

З 2023 года беларускія і расійскія спартсмены дапускаліся да спаборніцтваў пад эгідай World Aquatics у якасці нейтральных індывідуальных спартсменаў. З студзеня 2026 года федэрацыя дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у камандных спаборніцтвах.

Для допуску да спаборніцтваў беларускія і расійскія спартсмены павінны прайсці не менш за чатыры паслядоўныя антыдопінгавыя тэсты і праверкі Aquatics Integrity Unit (падраздзяленне па кантролі сумленнасці).

Рэклама

Пакінуць адказ