Замежніка аштрафавалі за 7 перавышэнняў хуткасці за адну паездку ў Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 7 красавіка 2026, 11:14
https://reform.news/be/zamezhnika-ashtrafavali-za-7-peravyshjennja-hutkasci-za-adnu-paezdku-belarusi/УУС Магілёўскага аблвыканкама адрапартавала пра прыцягненне да адказнасці кіроўцы з суседняй краіны.
Як паведамілі ў міліцыі, 35-гадовы мужчына за адну паездку 7 разоў перавысіў дазволеную хуткасць. Парушэнні былі зарэгістраваныя ў аўтаматычным рэжыме. І хоць “лісты шчасця” не прыходзяць замежнікам, гэта не ўратавала мужчыну ад штрафу.
Яго спынілі інспектары ДАІ. У агульнай складанасці ён заплаціць 1395 рублёў штрафаў.
