Спецпасланніца МЗС Літвы апублікавала новыя фота з вызваленымі палітвязнямі
Рэдакцыя Reform.news · 19 сакавіка 2026, 21:26
https://reform.news/be/specpaslannica-mzs-litvy-apublikavala-novyja-fota-z-vyzvalenymi-palitvjaznjami/Спецпасланніца МЗС Літвы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Аста Андрыяускене апублікавала фота з вызваленымі сёння беларускімі палітвязнямі. Сярод іх — праваабаронцы Марфа Рабкова, Валянцін Стэфановіч і Наста Лойка, журналістка Кацярына Андрэева і блогер Эдуард Пальчыс.
“Я так рада, што так шмат выдатных людзей нарэшце на волі”, — напісала Андрыяускене ў каментарыі да здымкаў, размешчаных у Facebook.
Нагадаем, сёння ў Беларусі вызвалілі 250 палітвязняў у рамках пагаднення з ЗША. 235 чалавек былі вызвалены ўнутры краіны, яшчэ 15 адпраўлены ў Літву.

