На спявачку Маргарыту Ляўчук завялі яшчэ адну крымінальную справу
Reform.news · 16 сакавіка 2026, 21:40
https://reform.news/be/na-spjavachku-margarytu-lja-chuk-zavjali-jashchje-adnu-kryminalnuju-spravu/Спявачка Маргарыта Ляўчук паведаміла ў інстаграме пра сваю новую крымінальную справу ў Беларусі «за абразу Лукашэнкі».
Маргарыта Ляўчук цяпер жыве ва Украіне, але на радзіме застаюцца бацькі, да якіх прыйшлі з чарговым вобшукам, – расказала спявачка.
У чэрвені 2024 года спявачку завочна асудзілі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні «Рудабельская паказуха» (ч. 1 арт. 361‑1 КК) і здзяйсненні ў яго складзе шэрагу іншых злачынстваў».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
