Адкрытымі ў лістападзе пераходамі на польскай мяжы скарысталіся 316 тысяч чалавек
Рэдакцыя Reform.news · 17 сакавіка 2026, 15:35
https://reform.news/be/adkrytymi-listapadze-perahodami-na-polskaj-mjazhy-skarystalisja-316-tysjach-chalavek/Падляскі аддзел Памежнай аховы Польшчы падвёў вынікі работы памежных пераходаў Брузгі—Кузніца і Бераставіца—Баброўнікі, якія былі адкрыты пасля доўгага перапынку 17 лістапада мінулага года.
За 4 месяцы пераходамі скарысталіся каля 316 тыс. чалавек. 160 тыс. чалавек уехалі ў Польшчу, а 156 тыс. — выехалі з краіны. У сярэднім штодзённа ў Кузніцы афармляецца каля 1400 чалавек, а ў Баброўніках — каля 1250 чалавек.
У Польшчу праз два пераходы ўехалі 58 тыс. транспартных сродкаў, выехала — 60 тыс.
На двух пераходах было адмоўлена ва ўездзе 89 асобам.
