Чарговы вывазны рэйс Дубай – Мінск запланаваны на сёння
Рэдакцыя Reform.news · 5 сакавіка 2026, 11:44
https://reform.news/be/chargovy-vyvazny-rjejs-dubaj-minsk-zaplanavany-na-sjonnja/Шырокафюзеляжны Аirbus А330-200 авіякампаніі «Белавія» адправіўся ў Дубай для вывазнога рэйса. Плануецца, што ён прывязе ў Мінск 281 пасажыра. Прыбыццё ў Мінск чакаецца каля 21:00.
«Белавія» таксама выканала сёння вывазны рэйс з Амана. На ім прыляцелі 164 пасажыры.
Вывазныя рэйсы з Дубая запланаваны на працягу гэтага і наступнага тыдня. Пры зняцці абмежаванняў у паветранай прасторы Катара будзе арганізаваны рэйс з Дохі ў Мінск, паведамляе “Белавія”.
