“Белавія” выканала рэйсы з Амана і ААЭ ў Мінск
Рэдакцыя Reform.news · 4 сакавіка 2026, 07:27
https://reform.news/be/belavija-vykanala-rjejsy-z-amana-i-aaje-minsk/“Белавія” выканала рэйсы з Амана і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Сёння пасля поўначы ў Нацыянальным аэрапорце прызямліліся самалёты з Маската і Дубая.
Рэйс «Белавія» B2718 даставіў у Мінск 189 пасажыраў. Учора авіякампанія паведамляла, што ім змогуць скарыстацца пасажыры, якія мелі білеты на 28 лютага. Тады рэйс не адбыўся з-за закрыцця аэрапорта Дубая пасля пачатку аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана і удараў у адказ іранскіх сіл па амерыканскіх саюзніках у Персідскім заліве.
4–5 сакавіка “Белавія” таксама мае намер выканаць вывазныя рэйсы з Дубая.
Паводле слоў гендырэктара “Белавія” Ігара Чаргінца, у ААЭ затрымаліся каля 1000 беларускіх турыстаў, у Амане — каля 300.
