Чатырох чалавек судзілі па справе BYSOL у Мінску
Рэдакцыя Reform.news · 17 лютага 2026, 19:02
https://reform.news/be/chatyroh-chalavek-sudzili-pa-sprave-bysol-u-minsku/У Мінску чатырох чалавек судзілі па справе BYSOL. Яны атрымалі ад 2 да 3 гадоў калоніі. Працэс праходзіў у Мінскім гарадскім судзе.
Фігуранты абвінавачваліся па артыкулах аб удзеле ў «экстрэмісцкім» фарміраванні (ч. 3 арт. 361-1 КК). Адной з жанчын таксама прад’явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле версіі следства, абвінавачаныя былі кур’ерамі BYSOL — «у іх задачы ўваходзіла атрыманне і перадача грошай іншым удзельнікам фарміравання, іх размеркаванне на патрэбы ўдзельнікаў незаконнай пратэстнай і экстрэмісцкай дзейнасці».
Два чалавекі атрымалі па два гады пазбаўлення волі, яшчэ адзін — тры гады. Жанчыне, дадаткова абвінавачанай ва ўдзеле ў пратэстах, прысудзілі тры гады пазбаўлення волі. Таксама кожны павінен выплаціць штраф у памеры 500 базавых велічынь (22,5 тысячы рублёў).
