Беларускія супольнасці ў Ізраілі і Эстоніі трапілі ў «экстрэмісцкія» матэрыялы
Рэдакцыя Reform.news · 6 лютага 2026, 14:04
https://reform.news/be/belaruskija-supolnasci-izraili-i-jestonii-trapili-jekstrjemisckija-matjeryjaly/Мінінфарм абнавіў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У яго ўнесены старонкі ў Facebook «Народная амбасада Беларусі ў Ізраілі», «Valgevene Maja // Беларускі дом у Эстоніі».
Акрамя таго, у спіс уключылі:
- рэсурсы ў Telegram «НСООБЕ Остенланд», «Waffen “Расеяне”», «Horst Wessel»;
- старонкі Instagram «yuras100», «kavalkova_volya», «gulagu_net», «knyrovich_business», «askerkaalyaxey», «Серега Серегин»;
- старонку ў Facebook «Etnacentr Svitanak (Этнацентр Свiтанак)»;
- старонкі ў Threads «etnacentr_svitanak», «ferri_slow_».
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме ў Беларусі выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўладаў і іншадумствам у цэлым.
