Reform.news

У Польшчы знайшлі 7 паветраных шароў, якія заляцелі з Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 26 снежня 2025, 16:15

https://reform.news/be/u-polshchy-znajshli-7-pavetranyh-sharo-jakija-zaljaceli-z-belarusi/

У Польшчы выявілі сем паветраных шароў, якія заляцелі з тэрыторыі Беларусі 24 снежня. Чатыры знайшлі ў Падляшскім ваяводстве, тры — у Люблінскім, паведамляе польская паліцыя.

Залёт некалькіх дзясяткаў метэазондаў зафіксавалі ў 21:00 па польскім часе (23:00 па беларускім). Частка паветранай прасторы над Падляшскім ваяводствам часова закрывалася.

Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы назвала тое, што адбылося, правакацыяй, замаскіраванай пад дзеянні кантрабандыстаў.

Рэклама

Пакінуць адказ