Reform.news

На волі Марына Золатава і Аляксандр Фядута

Рэдакцыя Reform.news · 13 снежня 2025, 17:16

https://reform.news/be/na-voli-maryna-zolatava-i-aljaksandr-fjaduta/

На волю выйшлі палітвязні Марына Золатава і Аляксандр Фядута. Гэтую інфармацыю Reform.news пацвердзіў старшыня рады Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў.

Галоўнага рэдактара партала TUT.by Марыну Золатаву затрымалі ў маі 2021 года. У 2023 годзе яе асудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандр Фядута атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі па «справе аб дзяржаўным перавароце». Яго прызналі вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады.

Рэклама

Пакінуць адказ