56-гадовы мужчына загінуў пры пажары ў Краснапольскім раёне

Прыватны жылы дом загарэўся ў вёсцы Халмы Краснапольскага раёна мінулай ноччу. Як паведамілі ў Следчым камітэце, пасля ліквідацыі пажару ратавальнікі выявілі цела 56-гадовага гаспадара дома.

Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС каля 4 гадзін раніцы. Дом гарэў адкрытым полымем. Суседзі паведамілі ратавальнікам, што ўнутры можа знаходзіцца гаспадар. Мужчыну выявілі на падлозе ў адным з пакояў без прыкмет жыцця. Пошук ускладнялі абрушаныя канструкцыі, высокая тэмпература і моцнае задымленне. Агонь цалкам знішчыў дом.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына нідзе не працаваў, жыў адзін і курыў у доме. Разглядаюцца некалькі версій здарэння, у тым ліку неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Фота: mogilev.mchs.gov.by
Фота: mogilev.mchs.gov.by