Скриншот видео МЧС
У Лідзе раніцай 8 лістапада адбыўся пажар на міні-рынку на вуліцы Тухачэўскага. Паводле інфармацыі МНС Беларусі, агонь ахапіў 14 гандлёвых павільёнаў.
Пра ўзгаранне ратавальнікам паведаміў відавочца. Унутры павільёнаў людзей не было. Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Ніхто не пацярпеў.
На месцы здарэння працавалі 6 адзінак тэхнікі МНС. Прычына ўзгарання высвятляецца.