Балет, прысвечаны Марку Шагалу, стане прэм’ерай новага сезона Вялікага тэатра Беларусі

Гендырэктарка Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава расказала дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1», што балет, прысвечаны Марку Шагалу, стане премьерай 94-га сезона ў 2026 годзе.

Таксама Кацярына Дулава падзялілася планамі «па нацыянальнай тэматыцы». У Вялікім тэатры плануюць правесці вечар аднаактовых балетаў, прысвечаных беларускім легендам і казкам. Працаваць над імі будуць маладыя беларускія балетмайстры на беларускім матэрыяле. Будзе гучаць беларуская музыка. «Гэта павінна быць штосьці арыгінальнае, з навацыямі, з вельмі жывой сучаснай харэаграфіяй, якая б прыцягнула і моладзь у тым ліку», — патлумачыла генеральная дырэктарка тэатра.

Мастацкая рада тэатра таксама абмяркоўвае шматжанравы опус: трыа оперы, балета і харавых сцэн прысвецяць гісторыі Полацка і зараджэнню беларускай дзяржаўнасці.

Ідэю паставіць нацыянальную оперу пра Полацк – як крыніцу беларускай дзяржаўнасці – у тэатры абмяркоўваюць ужо даўно. Кацярына Дулава раней даводзіла, што музыкальнага матэрыялу дастаткова: тая ж сімфонія «Полацкія пісьмёны» Андрэя Мдзівані (Шостая сімфонія Андрэя Мдзівані «Полацкія пісьмёны» апавядае пра Еўфрасінню Полацкую і Францыска Скарыну), аднак павінна быць сучаснае пераасэнсаванне тых падзей, дадавала яна

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!