ArtPower Belarus і Ū Hub запускаюць праграму па развіцці партнёрства паміж культурай і бізнесам

Беларускія культурніцкія арганізацыі і ініцыятывы запрашаюцца да ўдзелу ў адукацыйнай праграме, прысвечанай наладжванню ўстойлівага супрацоўніцтва з бізнес-сектарам. Праект рэалізуецца ArtPower Belarus у партнёрстве са стартап-кам’юніці Ū Hub.

Мэта праграмы — дапамагчы прадстаўнікам культурнага поля асвоіць інструменты камунікацыі з бізнесам, навучыцца адаптаваць свае прапановы пад запыты партнёраў і павысіць стратэгічную ўстойлівасць арганізацый.

Праграма скіраваная на вырашэнне тыповых складанасцяў у камунікацыі паміж сектарамі. Удзельнікі разгледзяць наступныя аспекты:

  • пераход ад каштоўнаснага пітчынгу да прагматычнай логікі бізнес-партнёрства;

  • фармуляванне канкрэтных прадуктовых прапаноў замест агульных дэкларацый;

  • пераадоленне бар’ераў у размовах пра фінансаванне і камерцыйную карысць праектаў;

  • структураванне прэзентацый для бізнес-аўдыторыі.

Праграма складаецца з двух этапаў:

Адукацыйны блок: 2 онлайн-воркшопы, прысвечаныя пітчынгу і спецыфіцы працы з бізнес-кампаніямі.

Практычны блок: офлайн-нетворкінг для прадстаўнікоў культуры і бізнесу, які адбудзецца 21 лютага ў Варшаве.

Да ўдзелу запрашаецца па аднаму прадстаўніку ад арганізацыі ці ініцыятывы.

Удзел у праграме бясплатны.

Арганізатары забяспечваюць магчымасць пакрыцця выдаткаў на праезд у Варшаву для ўдзельнікаў з іншых гарадоў Польшчы, а таксама з Літвы і Германіі.

Заяўкі прымаюцца да 2 лютага (23:59 па Варшаве) тут. Падрабязнасці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!