Фота: сацсеткі Беларускай Рады культуры.
Сёлетняя эдыцыя праграмы падтрымкі незалежнай культуры ArtPower Belarus уключыла ў сябе асобны кірунак — падтрымка культурніцкіх праектаў для беларускіх творцаў, якія апынуліся ў складаных умовах. Сёння, 19 жніўня, ArtPower Belarus адкрыў прыём заявак на гэты грантавы конкурс — «Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах».
Хто можа на яго падавацца?
Сума гранта: €1000 – €10 000.
Тэрмін рэалізацыі: 1–12 месяцаў.
Падаваць заяўкі можна на сталай аснове.
Каманда ArtPower Belarus запрашае на інфасесію 28 чэрвеня, падчас якой можна будзе задаць удакладняльныя пытанні. На сустрэчу патрэбна рэгістрацыя.
Праграма ArtPower Belarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры ў партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўрапейскім Звязам. Мэта праграмы — падтрымаць незалежныя беларускія культурніцкія і мастацкія ініцыятывы як рухавікі дэмакратычных пераменаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram