Анджэй Пачобут прэзентаваў кнігу «Архіпелаг Беларусь» са сведчаннямі былых палітвязняў

У Варшаве ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў імя Марэка Карпа выйшла кніга «Archipelag Białoruś. Relacje byłych więźniów politycznych». Сёння ў Інстытуце Пілецкага адбылася яе прэзентацыя.

Выданне дакументуе галоўныя асаблівасці беларускай рэпрэсіўнай сістэмы.

Фота: сацсеткі

Кнігу адкрывае артыкул Анджэя Пачобута, які з дакладнасцю дакументаліста распавядае пра сучасную карную сістэму ў Беларусі. Астатнія справаздачы былі занатаваны і запісаны па замове Цэнтра ўсходніх даследаванняў у перыяд з 2025 па 2026 год.

Трынаццаць справаздач былых палітвязняў паказваюць поўны спектр досведу і адлюстроўваюць перажыванні тысяч іншых нявінных людзей, якія на доўгія гады трапілі ў турмы за барацьбу за свае фундаментальныя правы.

Скрын відэа

У параўнанні з 2013 годам, калі выйшла кніга Анджэя Пачобута «Сістэма Беларусь», цяпер «у дзеяннях рэжыму значна больш рэпрэсій, чым тыя «пернікі», якімі ён раней меў для грамадства, — сказаў Андрэй Пачобут на пачатку сустрэчы. — З іншага боку, роля Савета бяспекі моцна ўзрасла. Але гэты працэс пачаўся яшчэ перад 2020 годам».

Мадэратар сустрэчу папрасіў Андрэя Пачобута даць характарыстыку людзей, якія працуюць у турме. «Усе гатовыя выканаць любы загад. Для часткі з іх гэта прыносіць задавальненне, а частка проста выбрала гэту працу, бо яна забяспечвае іх будучыню і дае адчуванне таго, што яны на баку моцных», — адказаў журналіст. Ён ні разу не бачыў такога выпадку, каб нехта з іх не выканаў нейкі загад. «Некаторыя з іх нават выказвалі мне спачуванне. Але я ніколі да канца не быў упэўнены, ці не была гэта з іх боку нейкая гульня».

На сустрэчы прысутнічаў Павел Мажэйка, гісторыя якога ёсць у гэтай кніжцы, былая дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўска-Гузы – аўтарка аналітычнага пасляслоўя і некалькіх інтэрв’ю ў гэтым выданні, суаўтар пасляслоўя Каміл Клысіньскі.

Кніга «Archipelag Białoruś. Relacje byłych więźniów politycznych» даступная на інтэрнет-старонцы інстытуцыі, плануецца яе пераклад на ангельскую мову.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!